Стоп-кадры тыдня: крывавы Месяц, сабачае шоў у Нью-Ёрку, сярэднявечны фэстываль у Навары

Крывавы супэрмесяц над Санкт-Пецярбургам, Расея.

Рыбакі на лёдзе ў Кіеве.

Фатографы здымаюць мопса Сыда на штогадовым сабачым шоў у Нью-Ёрку, якое з 1877 году праводзіць Вэстмістэрскі Кэнэл клюб.

Ганаровая варта каля Магілы Невядомага салдата побач з Крамлёўскай сьцяной у Маскве.

Поўня над манумэнтам у гонар герояў Чырвонай Арміі ва Ўладзівастоку, Расея.

Жанчыны-афіцэры Пэшмэргі на выпускной цырымоніі пасля заканчэньня вайсковай акадэміі Заха ў ірацкім Курдыстане.

Удзельнік сярэднявечнага карнавалу нясе палаючы матрац у горадзе Зубета ў гішпанскай правінцыі Навара.

Аўганскія хлопчыкі катаюцца на засьнежанай горцы ў Кабуле.

Качавая жанчына глядзіць з акна свайго дому ў раёне Талеш (Іран), недалёка ад Касьпійскага мора. З прычыны моцных сьнегападаў і недахопу траўкачэўнікі спускаюцца з гор у перадгор'і зімой і вяртаюцца ў горы ў канцы вясны.

Нэпальскія індуісты прымаюць удзел у купальным рытуале на рацэ Ганумантэ ў Катманду.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступае зь першым штогадовым зваротам да Кангрэсу.

Турэцкі салдат на прапускным пункце ў правінцыі Кіліс на турэцка-сырыйскай мяжы.

Турысты на вярблюдах у засьнежанай пустыні ў правінцыя Ганьсу, Кітай.

АМАП затрымлівае дэманстранта з плякатам «Пуцін, ты ня мой прэзыдэнт» падчас мітынгу ў Санкт-Пецярбургу 28 студзеня супраць рашэньня Цэнтральнай выбарчай камісіі аб забароне кандыдаваць у прэзыдэнты лідэру апазыцыі Аляксею Навальнаму.

Людзі на плошчы ў Маскве падчас мітынгу 28 студзеня, на які сабраліся прыхільнікіі лідэра апазыцыі Аляксея Навальнага, які заклікае да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў 18 сакавіка.

Работнік на фэрме складае капусту непадалёк ад Пэшавару, Пакістан.

Члены племя Tiwa племянныя людзі вязуць сырыя венікі ў Асаме, Індыя.

Члены ўнутрана перамешчаных сем'яў грэюцца ў прытулку ў лягеры ўцекачоў у Кабуле.