Пчолы пад Менскам, заезд у Ашгабаце, споведзь у Прышціне. 17 фотаімгненьняў тыдня.

Мэдычныя працаўнікі пераносяць пацыента ў інфэкцыйны шпіталь у Санкт-Пецярбургу, Расея.

Вугорскі калектыў народнага танцу на Плошчы герояў у Будапэшце 4 чэрвеня.

Пчолы на рапсавым полі на ўскраіне Менску.

Прадавачка марозіва ў цэнтры Масквы.

Пакістанцы расьпілоўваюць бярвеньні на рынку драўніны ў Лагоры.

Дзяўчынка корміць галубоў у Сараеве.

Рака Амбарная каля Нарыльску афарбоўваецца ў чырвоны колер пасьля выцеку дызельнага паліва, 3 чэрвеня.

Роварны заезд у Ашгабаце з удзелам прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдава, 3 чэрвеня.

Аўтобус на вуліцы ў Карачы, Пакістан.

Традыцыйная аўганская мужчынская гульня пад назвай «дора», правінцыя Кандагар.

Чыгуначны мост праз раку Кола, які разваліўся пасьля таго, як 3 чэрвеня былі размытыя падмуроўкі пры хуткім раставанні сьнегу і моцных патоках вады пад Мурманскам.

Багаслужба ў Багаяўленскім саборы ў Маскве.

Фэльчар у ахоўным адзеньні аглядае пацыента ў вёсцы Новы Обаль у Віцебскай вобласьці.

Дзіцячы дзень у Бішкеку, Кіргізстан.

Ганаровая варты пад моцным дажджом на Магіле невядомага салдата ў цэнтры Масквы.

Работнік у масцы на будаўнічай пляцоўцы газаправоду «Балканскі паток» каля вёскі Каменава, Баўгарыя.

Нядзельная споведзь у саборы Маці Тэрэзы ў Прышціне, Косава.