На карыкатуры выданьня The Economist падобны да Аляксандра Лукашэнкі пэрсанаж у фуражцы з надпісам «Украіна» прадстаўлены як удзельнік «нармандзскай сустрэчы» ў Менску.
Выглядае, што мастак-карыкатурыст намаляваў на карыкатуры Аляксандра Лукашэнку замест Пятра Парашэнкі.
Таксама тут намаляваны яшчэ трое ўдзельнікаў перамоваў — Уладзімер Пуцін, Франсуа Алянд і Ангела Мэркель.
Адзін з чытачоў The Economist зь нікам guest-owmsalo зьвярнуў увагу на памылку карыкатурыста: «Я прапаную мастаку яшчэ раз зірнуць на фатаздымкі беларускага і ўкраінскага прэзыдэнтаў».
This week's KAL's cartoon http://t.co/LAOvEDTqJb pic.twitter.com/xTiGYYcQ5Y
— The Economist (@TheEconomist) February 14, 2015