У ЗША паліцыя затрымала падазраванага ў справе аб забойстве пяці чалавек 23 верасьня ў гандлёвым цэнтры Cascade Mall ў Бэрлінгтане, штат Вашынгтон. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Стралком апынуўся 20-гадовы эмігрант з Турэччыны Аркан Сэтын. Раней ён ужо меў праблемы з праваахоўнымі органамі ЗША.
Як паведамляе паліцыя, злачынец быў затрыманы, калі патрульныя пазналі яго з папярэдняга апісаньня. У момант затрыманьня ён ня быў узброены, супраціву не чыніў.