Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ва ўнівэрмагу ў ЗША: тры чалавекі забітыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тры чалавекі загінулі ў выніку страляніны ва ўнівэрмагу Macyʼs у амэрыканскім горадзе Бэрлінгтан, штат Вашынгтон. Яшчэ двое параненыя. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў крытычным стане. Першапачаткова паведамлялася пра яго сьмерць, але, паводле ўдакладненых дадзеных паліцыі, яму ўдалося выжыць.

Усе трое загінулых — жанчыны.

Навакольлі гандлёвага цэнтру Cascade Mall ачэпленыя паліцыяй, цяпер ідуць пошукі меркаванага зламысьніка.

Паліцыя схіляецца да вэрсіі, што нападнік быў адзін. Улады штата апублікавалі фатаздымак падазраванага: гэта мужчына лацінаамэрыканскай зьнешнасьці ў шэрай вопратцы і ўзброены вінтоўкай.

Матывы атакі пакуль не вядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG