Як натоўп прыхільнікаў Трампа штурмаваў Капітолій. ФОТА

Прыхільнікі Трампа забіраюцца на сьцены Капітолія падчас акцыі пратэсту супраць зацьверджаньня Кангрэсам ЗША вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў

Людзі хаваюцца ў Галерэі Капітолія, калі натоўп спрабуе ўварвацца ў будынак

Натоўп урываецца ў будынак Капітолія

Натоўп прыхільнікаў Трампа прарваўся ў Капітолій

Агрэсіўныя прыхільнікі Трампа ў ратондзе Капітолія

Агрэсіўны натоўп спрабуе прарвацца ў памяшканьне Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, узброеныя сілавікі са зброяй напагатове

Тым, хто знаходзіўся ў будынку Капітолія, выдалі адмысловыя наборы на выпадак прымяненьня праваахоўнікамі сьлезацечнага газу

Адзін з прыхільнікаў Трампа ў кабінэце сьпікера Палаты прадстаўнікоў ЗША дэмакраткі Нэнсі Пэласі

Сутыкненьне натоўпа з паліцыяй і сіламі бясьпекі падчас штурму Капітолія

Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ падчас сутыкненьняў каля будынку Кангрэсу ЗША. Праз чатыры гадзіны праваахоўнікі вызвалілі Капітолій

Паліцыя эвакуюе журналістаў

Паводле кіраўніка паліцыі Вашынгтону, 4 чалавекі з натоўпу загінулі, 52 затрымалі

Наводзіць парадак паліцэйскім дапамагалі байцы Нацыянальнай гвардыі