Рублёвыя карткі за мяжой ператвараюцца ў гарбуз

Банкі ўводзяць абмежаваньні па апэрацыях з банкаўскімі плацежнымі карткамі.

Да прыкладу, «Белінвэстбанк» забараніў перавод грошай з рахункаў у беларускіх рублях на карткі, намінаваныя ў замежнай валюце, і рахункі ў замежнай валюце.

Таксама рублямі нельга папоўніць валютныя карткі.

Па картках, намінаваных у беларускіх рублях, у Беларусі цяпер нельга зьняць замежную валюту.

Новыя рублёвыя карткі выдаюцца без магчымасьці аплаты за мяжой ці валютай у інтэрнэце. Для ўжо выдадзеных усталяваныя ліміты на апэрацыі ад паўтара мільёна ў суткі.

Пра падобныя забароны паведамілі і некаторыя іншыя беларускія банкі.