У Маскве асудзілі затрыманага ў Беларусі коміка Арцемія Астаніна

Арцемій Астанін у судзе, 4 лютага 2026 году

У Маскве на 5 гадоў і 9 месяцаў калёніі асудзілі коміка Арцемія Астаніна ў справе аб распальваньні нянавісьці і абразе пачуцьцяў вернікаў.

Суд таксама пакараў яго штрафам у 300 тысяч расейскіх рублёў (каля 3900 даляраў у пераліку), паведаміла «Медиазона».

Распальваньне нянавісьці сьледчыя ўгледзелі ў выступе коміка ў сакавіку 2025 году, падчас якога ён пажартаваў пра бязногіх людзей, што просяць міласьціну ў мэтро: «Ну вядома, на міне падарваўся».

Абразу пачуцьцяў вернікаў — у жарце пра Хрыста, які, як сказаў Астанін, ён зачытаў яшчэ ў лістападзе 2022 году на сольным канцэрце ў клюбе Stand Up Brothers. У абвінавачваньне ўвайшла фраза з уяўнага дыялёгу з Ісусам: «Я інфармацыю людзям прынёс, і ведаеце, што яны зрабілі? Ну, укрыжавалі мяне».

— Астанін, ці зразумелы вам прысуд? — задала судзьдзя Алеся Мендзялеева стандартнае пытаньне.

— Зямля вам вашай судовай практыкай! — адказаў комік.

Russian comedian Ostanin accused of mocking war invalids appears in Moscow court

Астаніна затрымалі ў Беларусі на запыт Расеі ў сакавіку 2025 году. Сябра Савета па правах чалавека Ева Меркачова са спасылкай на адваката коміка апавяла, што беларускія сілавікі зьбілі яго. Сам Астанін падчас суду паведаміў, што яго завезьлі ў лес і білі там дубінкамі, шокерам і мехам зь пяском, а таксама зрэзалі яму валасы нажом і пагражалі гэтым жа нажом перарэзаць горла.

Your browser doesn’t support HTML5

Стендапера Артемия Останина требуют приговорить к реальному сроку за шутки