Рэйс Стамбул — Менск адменены, рэйс Менск — Анталія затрыманы

Такой была ноч каля аэрапорту імя Атацюрка ў Стамбуле

З-за падзей у Турэччыне рэйс авіякампаніі «Турэцкія авіялініі» са Стамбулу ў Менск, які павінен быў прыбыць сёньня ў 16:15, адменены, паведамляе БЕЛТА.

Рэйс TK-283 са Стамбулу ў Менск адменены. Таксама сёньня не будзе ажыцьцёўлены рэйс ТК-284 адпраўленьнем зь Менску ў 17:10. Акрамя таго, паведамляецца пра затрымкі вылету і прыбыцьця чартэрных рэйсаў авіякампаніі «Белавія» з Анталіі.

Чартэр Менск — Анталія, які павінен быў вылецець сёньня ў 4:05, затрыманы мінімум да 18:15.