«Пчолы добрыя, бо беларускія», — берасьцеец зрабіў беларускамоўны сайт пра пчол

Your browser doesn’t support HTML5

Пятро Попчанка мае невялікую пасеку зь дзясяткам вульлёў на сваім надзеле на ўскраіне Берасьця. Ён стварыў пра пчол беларускамоўны сайт і плянуе распачаць відэаблог, дзе будзе дзяліцца сваім досьведам.