Правацэнтрысты заклікаюць на вялікі пікет 10 верасьня

Адзін зь пікетаў правацэнтрысцкай кааліцыі

10 верасьня каля гатэлю «Менск» пройдзе вялікі правацэнтрысцкі пікет «За сумленныя выбары супраць фальсыфікацыяў».

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна.

У акцыі возьмуць удзел кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху «За свабоду» і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Арганізатары запрашаюць усіх неабыякавых грамадзянаў «выказаць сваё стаўленьне да выбарчай кампаніі, якая завяршаецца, на афіцыйна дазволеным пікеце».

Раней лідэр БСДП («Народная грамада») Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 12 верасьня на несанкцыянаваную акцыю «Патрабуем сапраўдных выбараў».