Нацыянальны мастацкі музэй у Менску ад 1 сакавіка распачаў продаж «карткі госьця» — гадавога пропуску на амаль усе свае выставы.
За 40 рублёў пакупнік атрымае права на наведваньне пастаяннай экспазыцыі, часовых некамэрцыйных выставаў, акцыяў «Ноч музэяў» і «Верасьнёвая ноч у Мастацкім», а таксама ўсіх мерапрыемстваў музэю без асобнага прэйскуранту. «Картка госьця» ня дзейнічае на камэрцыйных выставах з асобнай цаной на квіток, на мерапрыемствы музэю з асобным прэйскурантам і на закрытыя падзеі з уваходам па запрашэньнях.
Звычайны «дарослы» ўваходны квіток у музэй каштуе 6 рублёў — картка «акупіцца» за 7 наведваньняў.
У музэі таксама дзейнічае нядаўна ўведзеная «картка госьця Менску», якая каштуе 45 рублёў на дзень, 60 рублёў на два дні і 78 рублёў на тры дні. Гэтая картка дае бясплатны ўваход у 11 музэяў гораду і заапарк, а таксама зьніжкі на некалькі дзясяткаў музэяў, гатэляў, крамаў і кавярняў.