На могілках у Камяніцы Жыравецкай пад Берасьцем 27 верасьня прайшло адкрыцьцё помніка Алесю Чаркашыну — беларусу, які ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару» пад пазыўным «Тарас» і загінуў летась у зоне АТА. Алесь быў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны».
Помнік Алесю Чаркашыну ў Камяніцы Жыравецкай.#Чаркашын pic.twitter.com/FTPINW0MMw
— Радыё Свабода (@svaboda) 27 сентября 2016 г.
На ўшанаваньне памяці Алеся Чаркашына сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек#Чаркашын pic.twitter.com/2HtJFgK9G8
— Радыё Свабода (@svaboda) 27 сентября 2016 г.
На адкрыцьці помніка прысутнічалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку бацькі Міхаіла Жызьнеўскага — іншага беларуса, які загінуў ва Ўкраіне, а таксама сустаршыня БХД Павал Севярынец, праваабаронца Натальля Гарачка-Басалыга і іншыя.
«Бог з табою, ты не адзін», — напісана на адной з плітаў. Помнік складаецца з трох плітаў, якія па задуме аўтара сымбалізуюць Бога, Бацькаўшчыну і Служэньне. На помнік прыйшло больш за 4 тысячы даляраў ахвяраваньняў, але агулам трэба амаль 6 тысяч.
Пасьля ўшанаваньня памяці Алеся Чаркашына на могілках у плянах арганізатараў памінальная сустрэча і перадпрэм’ерны паказ дакумэнтальнага фільму тэлеканалу «Белсат» пра яго.