Частка праспэкту Францыска Скарыны ў Полацку ператварылася ў намётавае мястэчка, дзе можна было пазнаёміцца з праектамі Эўразьвязу па разьвіцьці зялёнай эканомікі ў гарадах Беларусі.
Дзеці малююць «зялёную» школу
Полацак першым у краіне падтрымаў ініцыятыву Эўрапейскай камісіі па зьмяншэньні выкідаў парніковых газаў. Да восені ў горадзе плянуюць зрабіць 10 кілямэтраў веладарожак. А летам гараджан будуць вучыць энэргаберажлівасьці.