Стоп-кадры тыдня: Самагубства ў судзе, вывяржэньне вулькану і бітва ў Беларусі

Імгла каля Кіева-Пячэрскай лаўры ў Кіеве.

Студэнты мэдычнай школы ў горадзе Янчжоў у Кітаі адзначаюць Дзень барацьбы са СНІДам, 1 сьнежня.

Графіці ў Дубаі.

Вайсковы сабака і вайскоўцы-адстаўнікі стаяць "на зважай", правінцыя Цзянсу, Кітай.

Здабыча вуглю каля гораду Барадзіно ў Краснаярскім краі Расеі.

Прысуджаны да 20 гадоў пазбаўленьня волі генэрал басьнійскіх харватаў Слобадан Праляк выпівае атруту падчас разгляду яго апэляцыі ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі, Гаага, 29 лістапада.

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын разглядае балістычную ракету, якая нібыта можа дасягнуць любога пункту на кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША​.

Паветраны здымак перакрыжаваньня вуліц у Маскве.

Няўдалы запуск расейскай ракеты Саюз 2.1b на касмадроме "Ўсходнім" у Амурскім краі, 28 лістапада. 

Вывяржэньне вулькану Агунг на востраве Балі, Інданэзія.

Імгла ў Менску.

Пабудова канцэртнай залі ў Тбілісі.

Сырыйскі горад Мэсраба непадалёк ад Дамаску. Горад знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў. (Фота AFP)

Вывяржэньне вулькану Агунг на востраве Балі, Інданэзія, 27 лістапада.

Паранены пратэстовец з пакістанскай рэлігійнай групы, якая ў Ісламабадзе патрабавала і дамаглася адстаўкі міністра юстыцыі.

Пастаноўка бітвы на Бярэзіне 1812 году каля вёскі Брылі, Беларусь, 26 лістапада.

Ізраільская паліцыя палівае вадой пратэст групы рэлігійных артадоксаў супраць прызыву ў войска, Ерусалім, 26 лістапада.