Кім Чэн Ын на белым кані, каталёнскія пратэсты, разьвітаньне зь Лявонавым. 15 фотаімгненьняў тыдня

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын едзе на белым кані сярод першага сьнегу на гары Паэкту побач з кітайскай мяжой.

Дзяўчына, якая пакінула родныя мясьціны ў выніку турэцкай вайсковай апэрацыі на паўночным усходзе Сырыі, у лягеры ў Іраку.

Спаборніцтвы ездакоў у Марока.

Украінскія нацыяналісты і вэтэраны вайны ўдзельнічаюць у акцыі ў цэнтры Кіеву ў Дзень абаронцаў Айчыны.

Сутычка прыхільнікаў незалежнасьці Каталёніі з паліцыянтамі ў Барсэлёне.

Афіцэры Пэшмэргі – вайсковай адзінкі ірацкіх курдаў – праводзяць вучэньні ў курдзкім горадзе Соран у Іраку.

Індыйскі працаўнік рыхтуе порах для вырабу пэтардаў незадоўга да Дывалі – індуісцкага фэстывалю агнёў.

Пакістанкі-ісламісткі у маршы салідарнасьці з індыйскімі мусульманамі ў Кашміры; Ісламабад.

Украінскія ратавальнікі тушаць пажар на возеры падчас вучэньняў каля гораду Барыслаў.

Пажарны гасіць лясны пажар недалёка ад Бэйруту.

Аўганскі хлопчык сядзіць у кукурузным полі падчас збору ўраджаю ў правінцыі Нангархар.

Расейскі касманаўт Алег Кананенка трымае кветкі падчас цырымоніі разьвітаньня з Аляксеем Лявонавым, Фэдэральныя вайсковыя мэмарыяльныя могілкі ў Мыцішчах, Масква.

Аўганскія мэдычныя работніцы наведваюць мясцовых жыхароў, каб зрабіць прышчэпкі ад поліяміэліту дзецям у Гэраце.

Емэнскія вайскоўцы паказваюць баявую выпраўку падчас параду ў партовым горадзе Адэн.

Актывісты Пакістанскай ісламісцкай партыі Джаміат Улема-і-Іслам (Ф) рыхтуюцца да маршу.