Стоп-кадры тыдня: Дзень Усіх Сьвятых (і Памерлых), гадзіньнік у агні, Айнштайн у Менску

Дзень Усіх Сьвятых на хрысьціянскіх могілках у Карачы, Пакістан.

Фэстываль танца ў Калі, Калюмбія.

Уладзімір Пуцін і Патрыярх Кірыл падчас адкрыцьця Сьцяны Смутку ў Маскве, помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Шэсьце ў Дзень Памерлых у горадзе Танакатэпэке ў Сальвадоры.

Збор кветак шафрану ў Аўганістане.

Рытуал у будыйскім храме ў Катманду, Нэпал.

Каскадэрка Вікторыя Калесьнікава выпрабоўвае трывучасьць новага гадзіньніка, які мае ўвайсьці ў баявы рыштунак расейскай арміі.

Хлапчук-уцякач ласуецца марозівам у Кабуле.

Бэрлін, 29 кастрычніка — тут прайшоў ураган Герварт.

Насьценны жывапіс у Менску — Альбэрт Айнштайн.