Галасаваньне ў Расеі, баі на Данбасе. Найлепшыя фота тыдня

Хлопчык праяжджае на ровары ля перадвыбарнага плякату кіруючай расейскай партыі «Адзіная Расея» з партрэтам чачэнскага лідэра Рамзана Кадырава.

Нафтавік ў кабінцы для галасаваньня падчас датэрміновага галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Цюменскай вобласьці Расеі, 16 верасьня. 

Галасаваньне на расейскіх выбарах у Дзярждуму, якое праводзіцца ў анэксаваным Крыме, на выбарчым участку №238 у гімназіі №9 у Сімфэропалі, 17 верасьня. 

Украіна, ЗША, Эўразьвяз і шэраг іншых краінаў свету лічаць галасаваньне ў Крыме незаконным, а супраць асоб, якія прымалі ўдзел у электаральным працэсе, уведзеныя пэрсанальныя санкцыі.

На фота: першы дзень галасаваньня на расейскіх выбарах у Дзярждуму ў анэксаваным Крыме, Сімфэропаль, 17 верасьня. 

Перадвыбарчы плякат у Рэспубліцы Буратыя ў Расеі. 

Украінскі марскі пяхотнік вядзе агонь у напрамку падтрыманых Расеяй баевікоў недалёка ад іх апорнага пункта ў Данецку.

Дзіця купляе хлеб, пакуль некаторыя дзеці чакаюць бясплатнага хлеба перад пякарняй ў Кабуле, Афганістан.

Школы ў Кіргізстане аднавілі працу 15 верасьня

Артысты выступаюць на возеры Талдыколь ў Нур-Султане, Казахстан

Настаўнік правярае тэмпэратуру ў вучняў у школе ў пакістанскім Пешавары. 

Афганцы чакаюць перад банкам, спрабуючы зьняць грошы. Кабул

Людзі зьбіраюцца на пляжы. Гарачае надвор'е ў Карачы, Пакістан, 14 верасьня.

Румынскія дашкольнікі ў блакітных цацачных каронах сьпяшаюцца на заняткі ў сярэдняй школе Леанарда да Вінчы ў Бухарэсьце. Школы адкрываюцца па ўсёй Румыніі 13 верасьня.

Дзеці фатаграфуюцца падчас гульні ў лагеры для ўнутрана перамешчаных асобаў у Кабуле, Афганістан. 

Хлопчык на кані пасьвіць авечак у сяле Кой-Таш недалёка ад Бішкеку, Кіргізстан.