Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў

​Пакістанскія сілавікі ратуюць пасажыраў цягніка, які ўпаў у канал пасьля частковага абвалу моста ў правінцыі Пэнджаб. Цягнік перавозіў салдатаў. 12 чалавек былі забітыя, больш за 80 удалося выратаваць.

Жыхары гораду Горлаўка на Данеччыне ў бомбасховішчы.

Перасушка скураў у гарбарні ў аўганскім горадзе Мазары-Шарыф.

Хлопчык на гарматным дуле БТРа на пастамэнце ў вёсцы Чарніцына Курскай вобласьці Расеі.

Рухавік інданэзыйскага вайсковага самалёта, які ўпаў на жылы квартал гораду Мадэна на Суматры 30 чэрвеня. Ацэньваецца, што ў катастрофе загінулі больш за 100 чалавек.

Кітайскія студэнты ў правінцыі Хубэй рыхтуюцца да начлегу ў гімнастычнай залі свайго ўнівэрсытэту, каб пазьбегчы сьпякотнага надвор’я, калі тэмпэратура дасягнула 35 градусаў па Цэльсію.

Чалавек на галоўным рыбным рынку ў Атэнах чакае кліентаў пасьля таго, як 29 чэрвеня Грэцыя абвесьціла закрыцьцё банкаў на тыдзень ды наклала абмежаваньне на выплату грошай банкаматамі.

Фантан на ходніку ў Лівэрпулі, Англія.

Антываеннае графіці ў Кіеве.

Спэлеабальніца ў Салігорску на глыбіні 420 мэтраў.

Месца пасьля бомбавага замаху ў Каіры 29 чэрвеня, у якім загінуў генэральны пракурор Эгіпету Гішам Баракат.

Ахоўнік давозіць грошы ў філіял Нацыянальнага банку ў Атэнах 29 чэрвеня.

Падлеткі са школы боксу ў Баку трэніруюцца ў Касьпійскім моры.

Кітайскія рабочыя крочаць з Добруша ў Гомель і далей у Менск пратэставаць супраць нявыплаты заробкаў.

Мерапрыемства ва ўгодкі Першай сусьветнай вайны на Лацінскім мосьце ў Сараеве, каля якога басьнійскі сэрб Гаўрыла Прынцып забіў эрцгерцага Франца Фэрдынанда 28 чэрвеня 1914 г.

Мігранты ў цягніку, які едзе ў сэрбскую Субоціцу каля мяжы з Вугоршчынай.

Ганаровая варта пасьля адкрыцьця помніка Гаўрылу Прынцыпу ў Бялградзе 28 чэрвеня. Забойства эрцгерцага Франца Фэрдынанда Гаўрылам Прынцыпам 101 год таму прывяло да Першай сусьветнай вайны.

Узыход сонца пасьля старту самалёта швэйцарскай вытворчасьці, сілкаванага сонечнымі батарэямі, які 29 чэрвеня вылецеў зь міжнароднага аэрапорту Нагоя ў Японіі, кіруючыся на Гаваі.

Былы савецкі кіраўнік Міхаіл Гарбачоў падчас адпяваньня колішняга расейскага прэм’ер-міністра Яўгенія Прымакова ў Маскве 29 чэрвеня.

​Мужчына ляжыць у ваньне, напоўненай сырой нафтай у Цэнтры аховы здароўя Нафталан ў Баку. Паводле спэцыялістаў гэтага цэнтру, нафта можа вылечыць больш за 70 захворванняў, у тым ліку нэўралягічныя і скурныя захворваньні, а таксама імпатэнцыю.

​Беспілётная ракета выбухае пасьля старту з мыса Канавэрал 28 чэрвеня. Выбух разбурыў грузавы карабель, які накіроўваўся на Міжнародную касьмічную станцыю.

​Народныя гуляньні "Бітва віна" ў мястэчку Аро на поўначы Гішпаніі. Кожны год тысячы людзей сьвяткуюць дзень сьвятога апекуна гораду, Сан Пэдра, абліваючы адзін аднаго танным віном.