Стоп-кадры тыдня: Пратэсты ў Іране, Каляды ў Беларусі, паўночнае зьзяньне ў Фінляндыі

Іранская жанчына падымае кулак на фоне дыму ад сьлезацечнага газу падчас пратэсту ў тэгеранскім унівэрсытэце 30 сьнежня. (AFP)

Падчас мітынгу супраць новай палітыкі ў галіне аховы здароўя ў Ла-Пасе, Балівія, побач з паліцыяй выбухае фаервэрк. (REUTERS / David Mercado)

Жанчына з балёнікамі ідзе па засьнежанай вуліцы ў Бішкеку, Кыргызстан. (AFP / Вячаслаў Асяледка)

Уладальнік птушкі прыманьвае папугая ара сесьці на яго руку падчас акцыі супраць выкарыстаньня фаервэркаў на сьвяткаванні Новага года ў заапарку ў прыгарадным горадзе Малабон, на поўнач ад Манілы, на Філіпінах. Уладальнік заапарка Мэньні Танга кажа, што птушкі, сабакі і іншыя жывёлы могуць траўмавацца з-за фаервэркаў. (AP / Bullit Marquez)

Хлопчык кранаецца плястыкавай паветранай кулі, якае паказвае акварыюм на калядным рынку ў цэнтры Масквы. (AFP / Юрый Kadobnov)

Пастухі прыручаюць коней на засьнежаным выгане ў Сілінгале ва Ўнутранай Манголіі, аўтаномным раёне Кітая. (Reuters / Ма Jianquan)

Вызваленыя пры абмене закладнікамі ўкраінскія салдаты ўзьядналіся са сваімі блізкімі ў аэрапорце «Барыспаль». Кіеў, 28 сьнежня. (РСЕ / РС / Сяргей Нужненка)

Рыбакі прыкрываюць свае галовы і чаўны коўдрамі і саломай падчас лоўлі рыбы ў водах возера Анчар у халодны зімовы дзень у Срынагары (Reuters)

Жанчына-ўцякачка з Рахінджа зь дзіцём чакае дастаўкі рысу ў лягеры для ўцекачоў Nayapara недалёка ад Бангкоку. (Reuters / Марка Djurica)

Аўганскія жанчыны смуткуюць у шпітальным комплексе пасьля таго, як 28 сьнежня ў Кабуле адбыўся напад на культурны цэнтар шыітаў, у выніку якога загінула прынамсі 40 чалавек.

Рабочы прыбірае лёд з каналу ў парку ў Старым Летнім палацы ў Пэкіне. (Reuters / Thomas Peter)

Людзі ў касьцюмах Санта-Клаўса катаюцца на роварах па вуліцах Тбілісі. 28 сьнежня. (AFP/Vano Shlamov)

26 сьнежня плывец выходзіць з ракі Влтава ў Чэхіі падчас традыцыйнага зімовага плаваньня. (epa-EFE/Martin Divisek)

Паўночнае зьзяньне асьвятляе неба ў ляпляндзкім рэгіёне Фінляндыі. (Reuters)

Жанчына на фоне ярка асьветленага сонцам засьнежанага ляндшафту каля Рудэратсхофэна на поўдні Нямеччыны. 25 сьнежня (dpa/Karl-Josef Hildenbrand)

25 сьнежня жыхары Бэрліну атрымліваюць асалоду ад традыцыйнага каляднага плаваньня. (Reuters/Hannibal Hanshke)

Каталікі моляцца падчас каляднай службы ў царкве сяла Солы, прыкладна за 140 км на паўночны захад ад Менску. Беларусь. (AFP / Сяргей Гапон)

Супрацоўнікі МНС на месцы сьмяротнай аварыі аўтобуса, які выскачыў з дарогі на прыступкі падземнага пераходу ў Маскве. 25 сьнежня. (TASS/Mikhail Pochuyev)

Папа Францішак зьвяртаецца да велізарнага натоўпу ў Ватыкане падчас штогадовай каляднай прамовы 25 сьнежня. (AFP)

24 сьнежня сабака ў касьцюме Санта-Клаўса бярэ ўдзел у штогадовай гонцы ў Скоп'е, Македонія. (Reuters / Ognen Teofilovski)