Сутыкненьні ў Парыжы: больш за 100 пацярпелых — фотарэпартаж

Прэм'ер-міністр Эдуар Філіп заявіў, што ў парыскай акцыі прынялі ўдзел каля пяці тысяч чалавек. Па ўсёй краіне, па паведамленьнях францускіх СМІ, пратэставалі каля за 75 000 чалавек.

Як паведамляюць СМІ, пратэстоўцы будавалі барыкады пасярод вуліц у цэнтры Парыжу, запальвалі піратэхніку, разбуралі ўласнасьць і кідалі камяні ў паліцыянтаў.

Эпіцэнтрам падзей стала парыская Трыюмфальная арка, разьмешчаная на плошчы Шарля дэ Голя ў цэнтры гораду.

Актывісты закідвалі паліцыянтаў дымавымі шашкамі, камянямі.

Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ.

У выніку сутыкненьняў у цэнтры Парыжу гарэлі машыны і адбываліся масавыя беспарадкі.

На наступны дзень (2 сьнежня) у горадзе разьбітыя шыбы ў мясцовых крамах, спаленыя аўтамабілі. Больш за 100 чалавек пацярпелі, у тым ліку і праваахоўнікі. Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон заплянаваў на 2 сьнежня пазачарговы сход з прэм’ер-міністрам і міністрам унутраных спраў Францыі, каб абмеркаваць сытуацыю. Падчас саміту ў Аргентыне Макрон падкрэсьліў, што заўсёды будзе чуць апазыцыю, але ніколі не будзе ўжываць гвалт. Дэманстрацыі супраць павышэньня падатку працягваюцца па ўсёй Францыі ўжо некалькі тыдняў.