Паска і Вялікдзень: што пірог, а што сьвята? Адказваюць менчукі. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Паска і Вялікдзень: што пірог, а што сьвята?

Як завецца асноўнае хрысьціянскае веснавое сьвята?

(Праўду кажучы, найбольш уразіў адказ: — Ленинский субботник!)

Нашыя рэспандэнты разам з журналістам разьбіраліся, дзе беларускія назвы (Вялі́кдзень у розных варыянтах), а дзе не; меркавалі, чаму Вялікдзень так завецца.

Націск у слове Вялі́кдзень падобна як у вітальных словах — дабры́дзень, дабрáнач. Скланяем абедзьве часткі: Вялі́кадня, Вялі́​каднем. Прыметнік — велікóдны.

А як называем велікодны рытуальны хлеб? І тут менчукі ўспамінаюць розныя варыянты — у беларускіх рэгіёнах тое печыва завуць па-рознаму. А як яго звалі/завуць у вашай мясьціне?