Парашэнка параўнаў аншлюс Аўстрыі з анэксіяй Крыму

Пятро Парашэнка

«Аншлюс Аўстрыі ці акупацыя Судэтаў мала чым адрозьніваюцца ад анэксіі Крыму і акупацыі Данбасу».

Пра гэта прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка напісаў у Twitter.

Раней Пятро Парашэнка назваў Сталіна і Гітлера віноўнікамі Другой усясьветнай вайны і заклікаў украінцаў і ўсясьветную супольнасьць не забываць ахвяраў таталітарызму.

«Цяжка сабе ўявіць, але словы „аншлюс“, „анэксія“, „акупацыя“ цяпер набылі асаблівую актуальнасьць для Украіны», — цытуе УНІАН Парашэнку.