Вуліцы цямнеюць, фабрыкі закрываюцца з надыходам энэргетычнага крызісу. ФОТА

Фэрмэр на запраўцы, дзе скончылася дызэльнае паліва. Манікгандж, Банглядэш, 8 красавіка 2026 году.

У шмат якіх краінах сьвету, асабліва ў Азіі, ёсьць перабоі з палівам, выкліканыя тым, што Іран спыняў праход танкераў з нафтай і газам праз Армускую пратоку. Каля 60 працэнтаў сырой нафты ў краінах Азіі імпартуецца з Блізкага Ўходу.

Крамы ў Каіры 28 сакавіка. Урад Эгіпту загадаў закрываць усе крамы пасьля 9-й гадзіны вечара ў сувязі зь перабоямі з электрычнасьцю, выкліканымі вайной Ізраілю і ЗША супраць Ірану.

Рыбак бярэ ўдзел у блякаваньні порту Аячча на францускай высьпе Корсыка, 7 красавіка 2026 году.


Рыбакі і маракі з выспы пратэставалі супраць «сьмяротнай сьпіралі» цэнаў на паліва, якія там вышэйшыя, чым на асноўнай тэрыторыі Францыі.

Аўтамабілі і матацыклы ўтварылі доўгі шэраг каля запраўкі ў горадзе Дака, сталіцы Банглядэшу, 6 красавіка 2026 году. Дэфіцыт у краіне быў выкліканы «панічнымі закупкамі» паліва на фоне нявызначанасьці зь яго пастаўкамі ў Бангладэш.

Вайсковец ахоўвае ўваход на нафтабазу ў Дацы 3 красавіка 2026 году.


Урад Банглядэш разьмясьціў войскі і паліцыю на паліўных сховішчах па ўсёй краіне на фоне энэргетычнага крызісу.

Гандляры ў Ісламабадзе, сталіцы Пакістану, зачыняюць свае крамы 7 красавіка 2026 году.


Урад Пакістану 6 красавіка ў рамках мер па эканоміі энэргіі абавязаў рынкі і гандлёвыя цэнтры зачыняцца да 8-й гадзіны вечара.

Закрытая керамічная фабрыка ў Морбі, Індыя, 5 сакавіка 2026 году.


Паведамляецца, што толькі ў Морбі сотні фабрык спынілі працу празь недахоп газу, патрэбнага для печаў керамічнай прамысловасьці Індыі.

19 сакавіка 2026 году ў Гаване, Куба, людзі напаўняюць ёмістасьці вадой з цыстэрны пасьля таго, як сур'ёзны дэфіцыт паліва парушыў працу воданапорных станцый у краіне.

Валянтэр у амэрыканскім горадзе Чыкага трымае купон на запраўцы 4 красавіка 2026 году падчас мерапрыемства, на якім мясцовы бізнэсовец абяцаў аплаціць людзям бэнзін на суму 200 000 долараў.

Мужчына рамантуе ровар у майстэрні ў горадзе Квэта, Пакістан, 7 красавіка 2026. Людзі шукаюць спосабы пазьбегнуць матацыклаў праз рэзкі рост цэнаў на паліва.

Работнік зь мяхамі плястыкавых гранул на складзе ў кітайскай правінцыі Гуандун 1 красавіка 2026 году. Для плястыкавых вырабаў трэба выкапнёвае паліва, і экспэрты папярэджваюць, што кошт гэтага матэрыялу вырасьце праз рэзкі росту цэнаў на нафту.

Паўднёвасуданская дзяўчынка вучыцца пад сонечнай лямпай падчас абмежаваньняў на электрычнасьць у гэтай афрыканскай краіне, выкліканых канфліктам вайной ЗША і Ізраілю супраць Ірану.

Нядаўнія фота з розных краінаў сьвету паказваюць далёкасяжныя наступствы паліўнага крызісу, выкліканага вайной на Блізкім Усходзе