Пастановай Савету міністраў Беларусі ўнесены дапаўненьні і зьмены ў Дзяржаўную праграму разьвіцьця аграрнага бізнэсу на 2016–2020 гады, паведамляе прэсавая служба ўраду.
У прыватнасьці, пастановай прадугледжана дадатковае фінансаваньне пры будаўніцтве пладасховішчаў і малочнатаварных фэрмаў. На гэтыя мэты будуць выдзеленыя крэдытныя рэсурсы ў аб’ёме 11,5 мільёна і 60 мільёнаў рублёў адпаведна. Таксама прадугледжана дадатковае фінансаваньне прадпрыемства «ЖодзінаАграПлемЭліта».
На будоўлю сьвінагадоўчага комплексу-рэпрадуктара на 1 тысячу сьвінаматак у вёсцы Расошнае Смалявіцкага раёну з рэспубліканскага бюджэту плянуецца выдзеліць амаль 4,5 мільёна рублёў.