На XII міжнароднай спэцыялізаванай выставе «Сьвет дзяцінства — 2016» у менскай выставачнай залі «Белэкспа» на двух стэндах прысутнічае зусім не дзіцячая літаратура.
Кнігі «Выраб нажоў», «Вядзьмаркі», «Атакуючыя сабакі» — побач з тамамі «Сталін», «Ленін» ды «Бітва за Крым».
Як адказалі прадаўцы, дазвол яны атрымалі ад кіраўніцтва выставы, а кнігі прывезьлі з Расеі.