Медвядчук таксама хоча вырашаць лёс Усходу Ўкраіны

Віктар Медвядчук

Як перадае наша карэспандэнтка ад будынка прыёмаў МЗС Беларусі на вуліцы Фрунзэ, 5 у Менску, усе ўдзельнікі кантактнай групы па Ўкраіне прыехалі на месца сустрэчы.

Бадай ці не найвялікшая інтрыга палягае ў тым, якое месца ў працэсе перамоваў будзе належаць Віктару Медведчуку — куму Ўладзімера Пуціна. Расейскі прэзыдэнт — хросны бацька ягонай дачкі Дар’і. Паказальна, што былы намесьнік старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны прыехаў у адной машыне з расейскім амбасадарам у Кіеве Міхаілам Зурабавым.

Афіцыйны Кіеў неаднаразова заяўляў, што далучэньне Медведчука ў перамовы — непрымальная памылка, паколькі менавіта ён зьяўляецца «цэнтральнай фігурай расейскага ўплыву на ўкраінскую палітыку і стаіць ля вытокаў сэпаратызму як зьявы».

Журналісты стаяць каля агароджы будынка, дзе праходзіць сустрэча кантактнай групы па Ўкраіне, Менск,