Трагедыя пад Данецкам

Прарасейскі сэпаратыст на месцы крушэньня самалёта Малайзійскіх авіяліній каля вёскі Грабава пад Данецкам. Незадоўга да гэтага сацыяльныя сеткі ўзарвало паведамленьне «міністра абароны» так званай ДНР Ігара Стралкова пра тое, што быў зьбіты самалёт. Потым т ак званы прэм’ер-міністар ДНР Аляксандар Барадай заявіў, што «якісьці» самалёт зьбілі ўкраінскія вайскоўцы.

Абгарэлыя абломкі Боінга 777

Часткі самалёта

Работнікі «хуткай дапамогі» на месцы трагедыі

Частка хваста самалёта

Людзі шукаюць целы на месцы падзеньня Боінга-777

Прарасейскі сэпаратыст робіць фотаздымкі на месцы катастрофы

Ратавальнікі на месцы трагедыі

Частка самалёта

Прарасейскі сэпаратыст ля абломкаў

Белы сьцяг на месцы працы ратавальнікаў

Багаж загінулых пасажыраў самалёта

Цела пры дарозе, накрытае коўдрай з самалёта

Як паведамляецца, гэта фатаграфія самалёта Малайзійскіх авіяліній МН17, які вылецеў з аэрапорту Схіпгол у Амстэрдаме 17 ліпеня 2014