Лукашэнка зьбіраецца ў Кітай

Аляксандар Лукашэнка ў Кітаі, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведае Кітай зь дзяржаўным візытам з 28 па 30 верасьня на запрашэньне старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Пра гэта 21 верасьня ў Пэкіне заявіў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан, паведамляе Сіньхуа.

Падрабязнасьцяў пра візыт прадстаўнік МЗС КНР не падаў.

У пэрыяд з 1995 па 2015 год Лукашэнка наведаў КНР зь візытамі восем разоў.

Раней Лукашэнка заявіў, што галоўным рухавіком беларуска-кітайскага ўзаемадзеяньня павінна стаць тэхналягічнае і інвэстыцыйнае супрацоўніцтва.