Колькасьць ахвяраў пажару ў лёнданскім хмарачосе можа дасягнуць 100 чалавек

Хмарачос Grenfell Tower пасьля пажару

Ня меней за 30 чалавек загінулі ў выніку пажару, які ў ноч на сераду здарыўся ў шматпавярховым жылым доме ў Лёндане. Такія абноўленыя лічбы паведамілі ў мясцовай паліцыі.

Пры гэтым паліцэйскае кіраўніцтва не разглядае падпал у якасьці асноўнай прычыны ўзгараньня, хоць па-ранейшаму адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі.

Між тым ёсьць засьцярогі, што канчатковая колькасьць ахвяраў можа быць шмат большай і нават перавысіць 100 чалавек – больш за 70 асобаў дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак, няма інфармацыі пра цэлыя сем’і.

Цяпер на месцы надзвычайнага здарэньня вядуцца працы дзеля пошукаў целаў, якія застаюцца пад заваламі будынка.

Your browser doesn’t support HTML5

У Лёндане палае хмарачос