Лябедзька: Чым больш я даведваюся аб паводзінах іншых у СІЗА КДБ, тым больш самапавагі маю да сябе

Анатоль Лябедзька

На сайце «Свабоды» адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.

Што павінны рабіць палітычныя партыі і беларускае грамадзтва ва ўмовах прыняцьця новых «антырэвалюцыйных» паправак у заканадаўства? Ці можна сказаць, што ў Беларусі юрыдычна замацаванае бяспраўе? Ці не павінна апазыцыя неадкладна аб’яднацца ў адзіны антыдыктатарскі фронт? На гэтыя ды любыя іншыя вашы пытаньні адказвае лідэр АГП Анатоль Лябедзька.



3 кастрычніка Палата прадстаўнікоў таемна прыняла жорсткія папраўкі ў законы аб партыях, грамадзкіх аб’яднаньнях і ў Крымінальны кодэкс. Новыя законы павялічваюць адказнасьць за фінансаваньне палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў з-за мяжы, даюць дадатковую трактоўку паняцьцям «здрада радзіме» і «агентурная дзейнасьць», а таксама пагражаюць пазбаўленьнем волі да трох гадоў нават за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. Акрамя таго, у Палату ўнесены законапраект, які істотна пашырае паўнамоцтвы КДБ.

→ Чытаць адказы Анатоля Лябедзькі можна тут.