Кася Камоцкая — сёньня ў Бабруйску

Your browser doesn’t support HTML5

Кася Камоцкая прасьпявала на акцыі салідарнасьці з народам Украіны

Беларуская рок-князёўна і ўдзельніца праекту «Барды Свабоды» прасьпявае свае гіты і прэзэнтуе фільм пра Рыгора Барадуліна. Канцэрт ладзіцца ў межах рэклямнай кампаніі Радыё Свабода з удзелам Арт Сядзібы
Падчас канцэрту вы зможаце атрымаць кнігі «Бібліятэкі свабоды», прэзэнтацыйную прадукцыю, налепкі і іншыя падарункі ад Радыё Свабода.

Кася Камоцкая — вядомая беларуская сьпявачка, бард, лідэрка гурту «Новае неба». Удзельніца супольных праектаў «Народны альбом» (1997), «Сэрца Эўропы in rock» (2001), «Песьні свабоды» (2006), «Прэм’ер Тузін» (2006)
Сустрэча пройдзе 9 сакавіка па адрасе Бабруйск, вул. Кастрычніцкая, 33. Пачатак у 17:00. Уваход вольны