Алесь Камоцкі выдаў у інтэрнэце дэбютны альбом 30-гадовай даўніны. Аўдыё

Алесь Камоцкі

Беларускі бард Алесь Камоцкі апублікаваў на Tuzin.fm свой дэбютны альбом, «Першы сшытак» 1986 года. З нагоды выданьня Камоцкі даў парталу вялікае інтэрвію.

Альбом «Першы сшытак» быў запісаны на складзе бара Дзяржтэлерадыёкампаніі БССР, выдаваўся толькі на касэтах. У яго ўвайшлі 20 песень на словы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзімера Жылкі, Ларысы Геніюш, Уладзімера Караткевіча, Сяргея Дубаўца і іншых. Тое, што альбом стаў вядомым нават за мяжой, хоць літаральна перадаваўся з рук у рукі, было для Камоцкага нечаканасьцю, славы з такім альбомам ён саромеўся.

Сёньня ў дыскаграфіі Камоцкага 10 альбомаў і ўдзел у шэрагу супольных праектаў. Таксама Камоцкі выдаў некалькі складанак паэзіі, на яго вершы Зьміцер Вайцюшкевіч запісаў альбом «Паравіны году».