Сёньня ў Менску прэзэнтацыя новай кнігі пра Каліноўскага. Запрашаем!

У панядзелак, 3 лютага а 19.00 у прасторы ОК 16 (Менск, Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».

Уваход вольны. Зарэгіструйцеся ТУТ

Каб атрымаць кнігу ад Радыё Свабода ў падарунак, калі ласка, адкажыце на пытаньні ў анкеце пры рэгістрацыі. Нам важная ваша думка!

Your browser doesn’t support HTML5

Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»

ЗАМОВІЦЬ КНІГУ

У часе пахаваньня Каліноўскага і яго паплечнікаў у Беларусі вялося шмат дыскусіяў пра Кастуся: наш ці ня наш, герой ці не герой, любіць ці не любіць. Новая кніга падводзіць рысу пад гэтымі спрэчкамі і расстаўляе ўсе кропкі над «і».

Паводле аўтара, гэта сыстэмны і аргумэнтаваны адказ крытыкам Каліноўскага і адначасова — кароткая гісторыя нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці ў ХІХ стагодзьдзі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каліноўскі і беларуская ідэнтычнасьць. Замоўце новую кнігу Бібліятэкі Свабоды

У менскім начным клюбе прэзэнтавалі кнігу пра Кастуся Каліноўскага