Юры Чыж: «Настрой шыкоўны, форма выдатная»

Юры Чыж, архіўнае фота

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды бізнэсовец Юры Чыж сказаў, што ён «у шыкоўным настроі і выдатнай форме».

«Да канца выходных я дакладна зьбіраюся адпачываць, а пасьля паглядзім, чым займуся. Я ня вельмі хачу мець стасункі з прэсай. Прынамсі, на дадзены момант», — сказаў Юры Чыж.

Бізнэсовец Юры Чыж, затрыманы праваахоўнымі органамі 11 сакавіка, быў вызвалены зь СІЗА КДБ. Паводле інфармацыі tut.by, у сераду яму зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт або падпіску аб нявыезьдзе.