Шосты тыдзень вайны ў Іране. ФОТА
Іранская балістычная ракета тырчыць зь зямлі ў Шадмот-Мэхола, ізраільскім паселішчы на Заходнім беразе Ярдану, 4 красавіка
4 красавіка іранскія дроны атакавалі нафтавы аб’ект у Басры, Ірак
5 красавіка Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірану апублікаваў фота, заявіўшы, што на ім — зьнішчаныя падчас місіі ЗША па пошуку зьніклага пілёта лятальныя апараты. Зьніклы пілёт быў пасьпяхова выратаваны амэрыканскім спэцназам
Самалёт KC-135 Stratotanker ВПС ЗША запраўляе зьнішчальнік F-35A Lightning II у небе, 5 красавіка
Ізраільскія супрацоўнікі бясьпекі 5 красавіка спыняюць хрысьціянскіх вернікаў каля храма Труны Гасподняй у Ерусаліме. Праз канфлікт з Іранам у краіне забаранілі масавыя сходы, у тым ліку ў гонар Вялікадня
Дым над Тэгеранам пасьля ўдараў 7 красавіка
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адказвае на пытаньні журналістаў у Белым доме 6 красавіка — за дзень да таго, як Злучаныя Штаты ў апошні момант аб’явілі пра спыненьне агню ў Іране. 7 красавіка, за некалькі гадзін да перамір’я, Трамп напісаў, што «цэлая цывілізацыя памрэ сёньня ўначы»
Іранцы зьбіраюцца на плошчы Энгелаб у Тэгеране 8 красавіка пасьля навіны пра часовае перамір’е
Прыхільнікі ўраду на вуліцах іранскай сталіцы пасьля абвяшчэньня двухтыднёвага пагадненьня аб спыненьні агню
Амэрыканскі бамбавік B-52 Stratofortress вяртаецца на авіябазу зь незрасходаванымі боепрыпасамі пасьля абвяшчэньня двухтыднёвага перамір’я ў вайне з Іранам. Глостэршыр, Вялікабрытанія, 8 красавіка
Празь некалькі гадзінаў пасьля абвяшчэньня спыненьня агню Іран заявіў, што адзін зь яго нафтаперапрацоўчых заводаў на востраве Лаван у правінцыі Хармазган быў атакаваны. У сацыяльных сетках зьявілася відэа, на якім відаць дым і полымя на аб’екце
Дыму над нафтавым аб’ектам кампаніі Aramco ў Абкайку, Саудаўская Аравія, 8 красавіка. Гэтая атака адбылася ўсяго праз некалькі гадзінаў пасьля абвяшчэньня часовага перамір’я і падкрэсьліла ягоную крохкасьць. Спадарожнікавае фота
Дым над паўднёвымі прадмесьцямі Бэйруту пасьля самай маштабнай ізраільскай атакі за ўсю вайну, 8 красавіка
Разбурэньні ў раёне Бір-Хасан на поўдні Бэйруту 9 красавіка. Ізраіль заявіў, што ўдары па «Хэзбале» не падпадаюць пад дзеяньне перамір’я, Тэгеран жа сьцьвярджае, што спыненьне атак на праіранскія сілы ў Лібане таксама ёсьць часткай дамовы
Білборд з надпісам «Армуская пратока застаецца закрытай» на плошчы Рэвалюцыі ў Тэгеране. Паводле пагадненьня, Іран павінен быў зноў адкрыць гэты жыцьцёва важны маршрут для экспарту нафты і газу з Пэрсыдзкай затокі, але прайсьці ўдаецца толькі адзінкавым караблям
Рэзыдэнцыя прэзыдэнта ў Ісламабадзе 10 красавіка, дзе рыхтавалі
Людзі на пахаваньні загінулых у выніку ізраільскага ўдару. Сайда, Лібан, 10 красавіка