Гонкі на «МАЗах» адбыліся на радзіме Касьцюшкі

Спартыўныя «МАЗы» езьдзілі зусім побач зь сядзібай Тадэвуша Касьцюшкі, дзе цяпер ягоны музэй, і каля палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя.

Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» ўдзельнічае ў многіх сусьветных гонках, у тым ліку ў знакамітым маратоне «Дакар».

Адзін зь пілётаў каманды «МАЗ» Аляксей Вішнеўскі ўдзельнічаў у гонках у Расеі, Казахстане, Кітаі. Ён кажа, што ўпершыню пабываў на радзіме Касьцюшкі і яму было прыемна праехаць тут: «У нас зямля ўся аднолькава добрая ў Беларусі. Але я першы раз тут, усё падабаецца, прыгожа, цудоўны пэйзаж».

У часе заездаў прысутныя журналісты маглі зрабіць з гоншчыкамі круг на спорткарах па полі непадалёк ад сядзібы Касьцюшкі.

Журналістам, якія жадалі пракаціцца, надзявалі шлемы

Два спорткары беларускай ралійнай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» зладзілі заезд у Косаве каля сядзібы Касьцюшкі і палаца Пуслоўскіх.