«Эканамічны Нобэль» далі за «тэорыю кантрактаў»

Нобэлеўскі мэдаль

Ляўрэатамі сёлетняй Прэміі Швэдзкага дзяржаўнага банку па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобэля, вядомай таксама як Нобэлеўская прэмія па эканоміцы, сталі Олівэр Гарт і Бэнгт Гольмстрэм за «ўнёсак у тэорыю кантрактаў».

Грашовая частка прэміі роўная прыблізна 930 тысячам даляраў.

Афіцыйная цырымонія ўручэньня ўсіх нобэлеўскіх прэмій адбудзецца ў Стакгольмскай ратушы 10 сьнежня — у дзень сьмерці заснавальніка прэміі Альфрэда Нобэля.