Доналд Трамп: жыцьцё бізнэсмэна і тэлезоркі

Доналд Трамп нарадзіўся ў багатай сям'і ў Нью-Ёрку ў 1946 годзе. Гэтае фота бяз даты Трамп разьмясьціў у Фэйсбуку.

Сямейнае фота Доналда Трампа (крайні зьлева), які быў чацьвёртым дзіцём зь пецярых у сям'і Фрэда Трампа, багатага прадпрымальніка на рынку нерухомасьці.

Трамп як кадэт Вайсковай акадэміі ў Нью-Ёрку.

Трамп з бацькам у 1968 годзе, пасьля заканчэньня бізнэсовай школы.

У 1977 годзе Трамп ажаніўся з Іванай Зэльнічкавай, мадэльлю з Чэхаславаччыны. У іх нарадзілася трое дзяцей: Эрык, Іванка, Дональд Трамп-малодшы. Здымак з 1989 году, зроблены коратка перад іхным разводам.

Трамп жэніцца з акторкай і мадэльлю Марлай Мэйплз у 1993 годзе.

Трамп і Марла Мэйплз з дачкою Тыфані ў 1995 годзе. Пара разьвялася ў 1999.

У 1996 годзе Трамп набыў правы на арганізацыю конкурсу прыгажосьці Міс Сусьвет. Алісія Мачада з Вэнэсуэлы, якая перамагла ў тым годзе, потым абвінаваціла Трампа ў агрэсіўных і зьняважлівых паводзінах у адносінах да яе на публіцы.

Закладка фундамэнту пад пабудову Trump International Hotel and Tower у Лас-Вэгасе ў 2005 годзе.

Трамп, на здымку з 2004 году з прадусэрам Маркам Барнэтам, стаў зоркай рэаліці-шоў "Кандыдат", у якім удзельнікі змагаліся за права працаваць зь ім. Шоў паказвалі 14 сэзонаў.

Трамп на прэзэнтацыі сваёй кнігі "Як разбагацець" у 2004 годзе.

У 2005 годзе Трамп ажаніўся з славенскай мадэльлю Мэланіяй Кнаўс. У 2006 годзе ў іх нарадзіўся сын Бэран.

Сын Трампа Бэран на "Алеі славы" ў Галівудзе ў 2007 годзе.

Трамп на пабудове аднаго са сваіх гатэляў у Чыкага ў 2006 годзе.

Казыно Трампа ў Атлантык-сіці, адно з трох, якое заявіла пра банкруцтва.

Трамп выступае на мітынгу ў Флорыдзе ў 2011 годзе, калі ён пачаў востра крытыкаваць прэзыдэнта Барака Абаму і выказаў публічны сумнеў у тым, што 44-ты прэзыдэнт нарадзіўся ў Злучаных Штатах.

Трамп прымае намінацыю на кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі ў Кліўлендзе, 21 ліпеня 2016.

Трамп вітаецца з прыхільнікамі перад "Трамп-Таўэр" у Мангэтане, 8 кастрычніка 2016.

Падчас перадвыбарчай кампаніі некалькі жанчын абвінаваціла Трампа ў сэксуальных дамаганьнях. Трамп сказаў, што абвінавачаньні непраўдзівыя, і паабяцаў разабрацца з жанчынамі ў судовым парадку пасьля выбараў.

Доналд і Мэланія Трампы галасуюць на прэзыдэнцкіх выбарах у Нью-Ёрку, 8 лістапада 2016.