21 жніўня 1968 году: як СССР уварваўся ў Чэхаславаччыну

Савецкія танкі ў атачэньні натоўпу пратэстоўцаў на Вацлаўскай плошчы ў Празе 21 жніўня 1968 году.

Савецкія салдаты тушаць танк, падпалены пратэстоўцамі каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.

Савецкія танкі зь белай маркіроўкай каля будынку ЦК Чэхаславацкай кампартыі ў Празе.

Удзельніца пратэстаў зьвяртаецца да савецкіх салдат у Празе.

Малады жыхар Прагі забіраецца на савецкі танк T-54 на Вінаградзкай вуліцы непадалёк ад будынку дзяржаўнага радыё.

Аўтобусы і грузавікі, зь якіх пратэстоўцы паставілі барыкады, былі ператвораныя ў друз агнём і савецкімі танкамі.

Пратэстовец са скрываўленым чэхаславацкім сьцягам перад савецкім танкам.

Фатограф здымае савецкі танк на Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі.

Пратэстоўцы кідаюць камяні ў савецкія танкі на ўезьдзе ў Прагу.

Савецкі танк тараніць гарадзкі аўтобус, які пратэстоўцы паставілі ў барыкаду каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.

Савецкія танкі і браневікі на Плошчы рэспублікі ў цэнтры Прагі.

Маладыя жанчыны назіраюць, як танкі пад'яжджаюць да будынку дзяржаўнага радыё ў Празе.

Пахаваньне 20-гадовага Мілана Кадлеца, забітага падчас уварваньня.

Жыхары Прагі атачылі савецкія танкі.

Плякат у цэнтры гораду Плзэнь на захадзе Чэхаславаччыны.

Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.