Як выявілася пазьней, адбылася аварыя на ЦЭЦ-4, пра пацярпелых не паведамляецца, дапамога МНС не спатрэбілася. Паводле твітаў прэс-сакратара менскага МНС Віталя Дзямбоўскага, у 2:45 электразабесьпячэньне было адноўленае, затым аднавіўся абагрэў дамоў і зьявілася вада.
Жыхары Сухарава і блізкіх да яго раёнаў бачылі ў начным небе з боку ЦЭЦ-4 сполахі. Дзямбоўскі выказваў здагадку, што так могуць спрацоўваць высакавольтныя размыкальнікі, бо выбухаў і пажараў на ЦЭЦ няма.
Зранку прадстаўнік «Белэнэрга» Аляксандар Малькоў распавёў на Facebook падрабязнасьці здарэньня:
Уночы начальнік цэнтральнай дыспэтчарскай службы «Менскэнэрга» Г. Каралёў адмовіўся тлумачыць журналістам тое, што адбылося, бо «даваць інфармацыю ў СМІ забаронена службовай інструкцыяй».