БЕЛТА запрасіла на Дзень Волі

Кэшаваная старонка сайту агенцтва БЕЛТА

Днём 24 сакавіка на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА зьявілася запрашэньне на сьвяткаваньне Дня Волі.

У нататцы пад загалоўкам «Амэрыканскі рыбак злавіў на кручок 270-кіляграмовую акулу» быў апублікаваны фрагмэнт улёткі «Сьвяткуем Дзень Волі разам. 25 сакавіка 1918 г. — абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі» з выявай «Пагоні». Пазьней карцінка была выдаленая.

Як патлумачыў БелаПАН генэральны дырэктар БелТА Дзьмітры Жук, малюнак зьявіўся на сайце памылкова

«Гэта некарэктная праца рэдактара па сайце», — сказаў ён.

На пытаньне, ці пакараюць рэдактара, Жук адказаў: «Будзем далей глядзець, вызначаць».