«Бандэрштат»: 2000 намётаў, беларускія сьцягі, Akute і Zatochka

Беларускі сьцяг на «Бандэрштаце»

На фэстывалі ўсталявалі 2 тысячы намётаў

Прапаноўвалі набыць дызайнэрскія цішоткі. Грошы меліся пайсьці на падтрымку беларускіх добраахвотнікаў

У фэсьце паўдзельнічала больш за 100 гандляроў і рамесьнікаў. Набыць можна было ўсё — ад малых значкаў да вопраткі. А пры ахвоце і зрабіць татуіроўку

Падчас фэстывалю прадэманстравалі новыя калекцыі ўкраінскіх вышыванак

«Слэм» каля сцэны

Беларускі гурт «Zatochka» засьпяваў пра міліцыю, родную мову і «Белыя крылы»

Akute сабралі на адной са сцэн больш за тысячу слухачоў. Сярод іхніх песень была прысьвечаная ўсім, хто загінуў за свабоду на вайне на Данбасе

На закрыцьці фэстывалю некалькі тысяч чалавек разам з музыкамі сьпявалі гіты «Тартака» і «Воплей Відаплясава»

Ва ўкраінскім Луцку завяршыўся «Бандэрштат» — адзін з найбуйнейшых фэстываляў Украіны. З 4 па 6 жніўня на трох сцэнах выступілі паўсотні музычных гуртоў, у тым ліку вядомыя беларускія музыкі. Беларускія нацыянальныя сьцягі па колькасьці не саступалі ўкраінскім.