20 хвілін — і вады па калена. У Бабруйску залева затапіла вуліцы
Your browser doesn’t support HTML5
Бабруйскую вуліцу Ракасоўскага зноў затапіла. Гэта здараецца штогод пасьля моцных летніх дажджоў.
Вада стаіць вышэй за калена, залівае ходнікі й двары, дастае да прыступак аўтобусаў, а легкавыя аўтамабілі проста глохнуць. Мясцовыя аўтамабілісты абураюцца — куды ідуць грошы з дарожных падаткаў?