У аварыі з бэнзавозам у Пакістане загінулі больш за 120 чалавек

Ілюстрацыйная выява. ©Shutterstock

У пакістанскім горадзе Бахавалпур 25 чэрвеня перакуліўся бэнзавоз. Калі мясцовыя жыхары кінуліся да яго сабраць бэнзін, машына загарэлая і выбухнула.

Паводле зьвестак Radio Pakistan, загінулі прынамсі 125 чалавек, паводле інфармацыі CNN – 132.

У ліку загінулых прынамсі 20 дзяцей. Згарэлі таксама прынамсі 12 матацыклаў і 6 аўтамабіляў.

Паводле відавочцаў, прычынай трагедыі магло стаць то, што некаторыя людзі палілі цыгарэты, зьбіраючы бэнзін. Паводле папярэдніх зьвестак, сам бэнзавоз мог перакуліцца, бо ехаў на надта высокай хуткасьці.

Прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Пакістану выказалі спачуваньні з нагоды інцыдэнту, прэм’ер загадаў мясцовым уладам даць пацярпелым найлепшую магчымую мэдычную дапамогу. Мясцовыя ўлады адзначаюць, што целы некаторых загінулых могуць быць апазнаныя толькі праз аналіз ДНК.