Усходняя Эўропа і Каўказ: віды зь бесьпілётнікаў

Ерэван, Армэнія. Сьнег на мэмарыяле Цыцэрнакабэрд, прысьвечаным памяці разьні армян у Асманскай імпэрыі ў 1915 годзе.

Масква, Расея. Красная плошча восеньскай раніцай.

Бальканскія горы, Баўгарыя. Закінуты помнік часоў камунізму на гары Бузлуджа (1441 м)

Замак Локет, Чэхія. У чэскай мове гэтае слова азначае "локаць" - ён нібы ўпіраецца ў раку, якая акаймоўвае горад.

Бухарэст, Румынія. Вялікі Палац парлямэнту ў цэнтры румынскай сталіцы.

Санкт-Пецярбург, Расея. Храм Спасу-на-Крыві восеньскім вечарам.

Асьвеньцім, Польшча. Рэшткі баракаў канцэнтрацыйнага лягеру часоў Другой сусьветнай вайны.

Будапэшт, Вугоршчына. Статуя Свабоды над Будапэштам. Манумэнт прысьвечаны тым, "хто ахвяраваў свае жыцьці дзеля незалежнасьці, свабоды і дабрабыту Вугоршчыны."

Брашаў, Румынія. Замак Бран, таксама вядомы як замак Дракулы.

Гагра, Абхазія. Расейскія адпускнікі загараюць на беразе Чорнага мора. Непрызнаная рэспубліка, якая абвясьціла незалежнасьць ад Грузіі - папулярны сярод расейцаў курорт.

Кошыцэ, Славаччына. Касьцёл Сьвятой Лізаветы.

Санкт-Пецярбург, Расея. Апалае лісьце ў Летнім Садзе.

Масква, Расея. Гатэль "Украіна", падсьветлены на заходзе сонца.

Масква, Расея. Статуя "Рабочага і Калгасьніцы".

Брно, Чэхія. Востры шпіль Сабора Сьвятых Пятра і Паўла дамінуе ў архітэктурным абліччы гораду.

Тбілісі, Грузія. Праваслаўная царква над ракой Кура.

Галі, Абхазія. Разбураны будынак унівэрсытэту на поўдні Абхазіі ля мяжы з Грузіяй.

Сафія, Баўгарыя. Катэдральны сабор Сьвятога Аляксандра Неўскага.