«Разбуры турмы муры» пад Акрэсьціна. Відэа #РазбурыТурмыМуры

Свабодны тэатар прыйшоў падтрымаць затрыманых за ўдзел у акцыі на Дзень Волі, якія цяпер знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна. Такім чынам Свабодны тэатар распачынае ўсебеларускі культурны чэлендж «Музычная перадача».

Першай песьняй, якую выканалі ўдзельнікі акцыі, была песьня «Муры», напісаная па-каталёнску ў 1968 годзе Люісам Льякам, папулярызаваная празь 10 год у польскамоўнай вэрсіі Яцэкам Качмарскім, а ў 2010 годзе перакладзеная на беларускую Андрэем Хадановічам.