Украіна прапаноўвае транзыт замест Беларусі

У выпадку зьмяншэньня транзыту расейскага газу празь Беларусь Украіна гатовая прапанаваць свае паслугі.
Як паведамляе інфармагенцтва “РБК-Украіна” са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскім урадзе, Украіна гатовая павялічыць транзыт расейскага газу ў Заходнюю Эўропу ў выпадку праблемаў зь яго пастаўкай празь Беларусь – кампанія “Укртрансгаз” яшчэ 17 чэрвеня атрымала запыт адносна магчымасьці альтэрнатыўных паставак газу “Газпром-экспарту”.

На 9 гадзінаў раніцы 21 чэрвеня ўкраінская газавая транспартная сыстэма была гатовая прыняць дадатковы газ. Паведамляецца, што “Укртрансгаз” будзе праводзіць апэратыўныя нарады кожныя дзьве гадзіны.