Міліцыянты затрымалі барысаўскую актывістку

У міліцыі Ленінскага раёну Менску знаходзіцца актывістка дэмакратычнага руху з Барысава Алеся Ясюк.

Першы раз яе затрымалі а 5-й вечара на праспэкце Незалежнасьці. У жанчыны была сумка зь сінімі стужкамі. Яе пратрымалі нейкі час у міліцыі і адпусьцілі.

Алеся апавяла "Свабодзе", што пасьля гэтага яна пайшла вуліцай Карла Маркса і прывязала некалькі стужачак на галінкі дрэваў каля будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, дзе яе зноў затрымалі. Паводле яе словаў, гэтым разам міліцыянты пагражалі ёй выклікам псыхіятрычнай брыгады.

Сёньня, у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі, моладзевыя актывісты расклейваюць партрэты зьніклых і палітвязьняў у людных месцах. Побач з партрэтамі запальваюць сьвечкі. Сябры руху “Джынс за свабоду” завязваюць на дрэвах сінія стужкі.