Міліцыянты зрабілі ператрус у машыне В.Крываля

Актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва" Віктара Крываля затрымалі супрацоўнікі Ўзьдзенскай міліцыі, але пасьля адпусьцілі.

Міліцыянты зрабілі ператрус у мікрааўтобусе прадпрымальніка каля ўзьдзенскага рынку і склалі пратакол.

Спадар Крываль сказаў:

“Міліцыянты патлумачылі, што паступіла інфармацыя нібыта я распаўсюджваю ўлёткі антыдзяржаўнага характару”.

Міліцыянты забралі дзьве ўлёткі. Адна зь іх была прысьвечана мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску. А ў другой гаварылася пра мітынг 28 студзеня каля Ўзьдзенскага райвыканкаму.

В.Крываль адмовіўся падпісваць пратаколы. Пасьля гэтага міліцыянты яго адпусьцілі.